Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Легенды і паданні

Дата: 19 февраля 2021 в 08:31

Легенды і паданні

Царква ў весцы Малыя Шарыпы

Курган

Гавораць, што на гэтым месцы, на гары, вельмi даўно стаяла драўляная царква. Злыя людзi яе разбурылi. А ноччу, калi ўсе спалi, усё, што засталося ад царквы, правалiлася пад зямлю.

  Пасля гэтага выпадку гару называюць Гарадзiшча.

  Лiчыцца, што там з даўнiх часоў жылi людзi. Нават прыязджалi археолагi i знайшлi на гэтым месцы рэшткi посуду i яшчэ нешта.

Ходзiць легенда, што тут жыў нейкi пан Гарадзей. Ён быў добры i шчодры. Калi ён памёр, то на яго маriле людзi насыпалi курган.

Цубікава Вольга Фадзееўна

Записала Матвиенко Дарья 16.102008

Падземны ход

   У разбуранай царкве ляжалi iконы, потым ix перавезлi у Гopкi.

   Яшчэ людзi расказвалi, што iконы выратавалi манахiні. Яны праз падземны ход, якi вёў ад царквы да рэчкi, вынеслi ўсе каштоўныя царкоўныя рэчы i iконы. Калi манахiнi неслi iконы, ход нечакана абрушыўся, пахаранiўшы пад зямлей i iконы, i манахiнь. Гэтыя iконы доўга шукалi, капалi зямлю, шукалi падземны ход. Hixтo нiчога не знайшоў.

Іванова Агафья Львоўна

Записала Матвиенко Дарья 20.10.2008

Папова купальня

Недалека ад царквы працякае рэчка, там быў невялікі ставок.

Ён быў абкладзены каменнем i цэглай. У гэтым стаўку купалiся поп i яго сям' я. Больш нixто не меў права там купацца, таму што гэта лiчылася грахом. Месца гэта так i называлася "паповай купальняй".  Мне гэту гісторыяю казала маці. У весцы жыла дзяўчына Ганна. Доўга яна ў дзеўках засядзелася. Ніхто яе не жадаў браць ў жонкі. Дрэнны ў яе быў нораў. Што задумае, абавязкова жадае, каб гэта здарылася. І вось аднойчы яна захацела пакупацца ў паповай купальні. Адной ісці мабыць страшна было. Дык яна падгаварыла маладых дзяўчат. Прыйшлі, але ніхто не спяшаўся лезці ў ваду. І тут Ганна прыгнула ў ваду і гаворыць, што нічога не здарылася. І толькі яна гэта сказала, як пацямнела ўсе навокал,  адкуль з’явіўся вецер, а па вадзе хвалі пайшлі. Спачатку маленькія, а затым усе больш і больш. Крычыць Ганна, каб яе выратавалі. Але ніхто яе ўжо не чуе. Дзяўчаты ад страху разбегліся. Так і згінула гэта Ганна.

Іванова Агафья Львоўна

Записала Матвиенко Дарья 20.10.2008

Крыж папоўны

Людзi расказвалi, што, калi поп пахаваў сваю дачку, на яе шыю павесiў вялiкi залаты крыж, а ў гроб паклаў шмат золата. А каб ніхто гэтага не бачыў, то хараніў сваю дачку поп ноччу. Толькі вось людзі усе бачылі і ўсе ведалі.З тых часоў многiя людзi шукалi гэтыя багаццi, ды нiхто ix не знайшоў. (Дарэчы, легенда аб захаваных папоўскiх багаццях жыве i зараз. Ι хтосьцi,  мабыць, i зараз ix шукае)

Іванова Агафья Львоўна

Записала Матвиенко Дарья 20.10.2008

Хітры пан

Нашу царкву доўга не асвяшчалі, хоць і ішлі у ей службы. Я не ведаю чаго так здарылася, толькі вось людзі гавораць, што наш пан, які пабудаваў царкву, знаўся з нячыстай сілай. Днем ен як усе людзі, а ноччу у сваім доме гульні з чарцямі рабіў.  Даведаліся аб гэтым улады і пану пагражала пакаранне. Дык вось, каб апраўдацца ен узяў і пабудаваў царкву. Толькі свае сустрэчы з нячыстай сілай не кінуў. Яны цяпер у царкве працягваліся. За гэта царкву доўга не асвяшчалі.

Цубікава Вольга Фадзееўна

Записала Матвиенко Дарья 16.10.2008

Чортава кола

 Гэту гісторыю я не прыдумала. Мне яе казалі дарослыя. На полі за царквой есць месца, якое завуць “чортава кола”. Я яго не бачыла, але людзі гаварылі, што гэта быў круг, чорны, як быццам хтосьці яго вытаптаў, і нічога на ім не расло. І зверы яго абхадзілі, і птушкі над ім не ляталі.

У весцы жыў мужчына. Звалі яго Апанас. Дарослы ужо, не малады. Аднойчы ен у свайго кума у Вялікіх Шарыпах нешта адзначаў. Ну і, відаць, добра выпіў. Дамоў пайшоў праз поле. Пайсці-пайшоў, але дамоў не прыйшоў. Доўга яго шукалі. Так і не знайшлі.

Праз год, а можа крыху болей у адну ноч не спала ўся веска. Апанас вазьмі і вярніся. Толькі дзе ен быў – нічога не помніць. Гаворыць, што быў у кума і толькі вось прыйшоў. Калі яму казалі, што прайшло  год с таго часу, то ен не верыў і ругаўся. Але ўсе ж паверыў, пасмурнеў. Стаў такім ціхім і у тую зімку і памер.

Цубікава Вольга Фадзееўна

Записала Матвиенка Дарья 16.10.2008

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.