Гісторыка- этнаграфічны куток «Беларуская хатка»
З 2008 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Саўскі вучэбна- педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Горацкага раёна” дзейнічае гісторыка- этнаграфічны куток «Беларуская хатка».
Традыцыйна ў кутку праводзяцца выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя культурнай і гістарычнай спадчыне нашай мясцовасць.
Вось і зараз арганізован занятак удзельнікаў экспедыцыйнага атрада “Пошук”. Члены атрада знаёмяцца з экспанатамі кутка і рыхтуюцца стаць юнымі экскурсаводамі.
Тэкст экскурсіі ў гісторыка-этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”
Добры дзень, паважаныя госці!
Мы сення прадстаўляем вам наш школьны гісторыка-этнаграфічны куток. Ен быў створаны ў 2008 годзе і адлюстроўвае матэрыялы па гісторыі в. Сава і этнаграфіі нашай мясцовасці.
Мы паспрабавалі яго выканаць у выглядзе сялянскай хаты.
Галоўнае месца ў хаце займае печ. Вось і ў нас зроблен яе стылізаваны макет. Паглядзіце, як весела гараць у печы дровы. Нібы зараз гаспадыня падыйдзе да яе і пачне гатаваць страву. Месца каля печы ў сялянскай хаце называлася “бабін кут”. Менавіта тут жанчына праводзіла значную частку свайго жыцця: гатавала ежу, паліла печ, займалася іншымі хатнімі справамі.
Сялянская доля была вельмі цяжкай. Каб жылося добра, трэба было шмат працаваць. Усе неабходнае для свайго жыцця сяляне выраблялі самі з дапамогай разных прылад працы: і простых, і мудрагелістых.
У кутку прадстаўлены некаторыя прылады і інструменты, якія выкарыстоўваў селянін у сваім жыцці. У іх рознае прызначэнне, пра два з іх мы зараз вам разкажам.
Вось гэты інструмент называецца “барзетка”. Паглядзіце, якая тонкая і дакладная работа. Як вам здаецца, для чаго ен быў прызначаны… З дапамогоай гэтага інструмента нашы продкі ачышчалі авечую воўну ад розных непатрэбных прымясей і часцінак.
А вось інструмент чыста жаночай працы. Ен называецца “трапло”. Тут вы ўжо павінны здагадацца, для чаго ён прызначаны… З дапамогай гэтага інструмента жанчыны ў мінулым адбівалі бялізну. Справа ў тым, што ніякіх бытавых сродкаў хіміі ў мінулым не было. Каб вымыць бялізну, жанчыне трэба было абвярнуць яе вакол якой-небудь круглай дэталі і манатонна адбіваць… Уявіце, якая гэта была цяжкая праца.
А вось вырабы мясцовых умельцаў. Мы засяродзім вашу ўвагу на ручніках. Вы ведаеце, колькі ім год?! Яны былі зроблены ў канцы 19 стагоддзя і захаваліся да нашых дзен. А цяпер падумайце, ці змогуць рэчы, якімі мы карыстаемся зараз, так доўга радаваць людзей?
Наша зямля вырасціла шмат дастойных людзей. Перад вамі стэнд, які прысвечаны нашаму земляку-паэту і пісьменніку Васілю Кавалю. Нядоўгае жыцце ён пражыў. У канцы трыццатых гадоў мінулага стагоддзя яго рэпрэсіравалі і расстралялі. Але ён пакінуў нам у спадчыну сваю творчасць. У вершах і апавяданнях Каваль васпеў шчырую і самаадданую любоў да сваёй радзімы- Беларусі.
Наша мясцовасць уваходзіць у арэал распаўсюджання Аршанска-Дубровенскага строю беларускага адзення. Вось і нашу маладую гаспадыню мы паспрабавалі адзець у гэты тып адзення. На наш погляд, яна вельмі добрая майстрыца. Паглядзіце, колькі ў яе куфэрку розных прыгожых рэчаў. Мабыць, доўгі час яна не бавіла рознымі гульнямі і спевамі, а працавала. З упэўнасцю можна сказаць, што наша маладзіца абавязкова выйдзе замуж.
Другая частка нашай экспазіцыі прысвечана гісторыі вескі Сава і нашай установы адукацыі.
Перад вамі стэнд, прысвечаны нашаму земляку- Герою Савецкага Саюза Угначову Фёдару Антонавічу. Свой подзвіг ён здзейсніў у канцы вайны ў час Берлінскай аперацыі. Падраздзяленне, дзе ён ваяваў старшынёй, трымала абарону. У час боя быў забіты камандзір роты, а праціўнік наступаў і наступаў. Фёдар Антонавіч прыняў камандванне на сябе і савецкія воіны пад яго камандваннем выканалі баявую задачу. Вораг быў разбіты.
На гэтым стэндзе вы бачыце нашых слаўных землякоў. Першы рад складаюць фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх мы бачым здымак нашага земляка Героя Савецкага Саюза Угначова Фёдара Антонавіча. Побач з ім знаходзіцца здымак Чэрнікава Івана Ермалавіча. За свае баявыя заслугі Іван Ермалаевіч быў пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені і польскім ордэнам “Вертуці Мілітары”. У час вайны наш гераічны зямляк быў разведчыкам, узначаліў разведгрупу, якая дзейнічала ў глыбокім тыле варожых войск у польскім горадзе Млава.
Наступны рад фотаздымкаў прадстаўляе нашых землякоў-перадавікоў працы. За сваю герпічную і самаадданую працу яны былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.
Апошні рад фотаздымкаў на гэтым стэндзе прысвечаны нашым землякам- удзельнікам вайны ў Афганістане.
На стэлажы вы бачыце граматы, якія атрымліваў мясцовы калгас у розных выставах і спаборніцтвах, а таксам Кнігу баявой і працоўнай Славы.
Завяршае экспазіцыю стэнд, прысвечаны гісторыі нашай школы. Трэба адзначыць, што ўпершыню дзверы школы адчыніліся ў весцы Сава ў 1900 годзе. Сярэдняя школа ў нас была арганізавана ў 1966 годзе. Яе першым дырэктарам быў Крупенка Цімафей Сцяпанавіч. На стэндзе размешчаны фотаздымкі ўсіх дырэктараў нашай установы адукацыі. Таксамі мы размясцілі некалькі фотаздымкаў выпускаў Саўскай сярэдняй школы. Самым каштоўным тут з’яўляецца фотаздымак першага выпуска.
На стэлажу прадстаўлены альбомы і матэрыялы па гісторыі ўстановы адукацыі.
Ну вось, паважаныя госці, на гэтым наша экскурсія па гісторыка-этнаграфічным кутку завершана. Мы спадзяёмся, што яна выклікала ў вас цікавасць. У канцы нашай сустрэчы хочацца адзначыць, што праца па стварэнню кутка яшчэ працягваецца. Мы будзем яшчэ і яшчэ збіраць матэрыялы і больш прывабна і дасканала афармляць экспазіцыю.
Дзякуем за ўвагу!